Працягваецца рэканструкцыя кінатэатра «Перамога»: ідуць дахавыя работы і мантаж металаканструкцый, паведамляе [1] Telegram-канал ДВА «Мінскбуд».
Ля сцен будынка па галоўнаму фасаду і леваму баку змантаваныя будаўнічыя лясы, у бліжэйшы час да працы прыступяць рэстаўратары. Сцены будуць афарбаваныя ў бэжавы колер, а цокаль — у шэры.
Ужо ўстаноўлены вокны, на фінальнай стадыі знаходзіцца мантаж сістэм ацяплення, пасля чаго можна пачынаць чарнавыя аздобныя работы.
Падлога ў памяшканнях кінатэатра будзе розная: у некаторых адновяць мазаічнае бетонавае пакрыццё, якое было характэрна для будынкаў 1950-х гг.
Фота з Telegram-канала «ДВА «Мінскбуд»
Спасылкі
[1] https://t.me/minskstroybelarus/2930
[2] https://zviazda.by/be/tags/dva-minskbud
[3] https://zviazda.by/be/tags/kinateatr-peramoga-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/rekanstrukcyya