Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы красавіка 2024 года, паведаміла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс, адказваючы на пытанні журналістаў перад калегіяй Міністэрства юстыцыі, перадае [2] БелТА.
«У канцы красавіка 2024 года павінен быць скліканы першы Усебеларускі народны сход па тых правілах, якія названы ў нормах Канстытуцыі і законе аб УНС», — сказала Вольга Чупрыс.
Як паведамлялася [3], Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб Усебеларускім народным сходзе». Маштабнасць паўнамоцтваў сходу прадугледжвае і асаблівы характар яго рашэнняў. Рашэнні УНС прымаюцца большасцю ад поўнага складу, з’яўляюцца абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржорганаў, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі.
Для забеспячэння дзейнасці УНС плануецца стварыць Прэзідыум (пастаянна дзеючы калегіяльны орган для аператыўнага вырашэння пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю УНС) і Сакратарыят (рабочы орган УНС). Колькасць Прэзідыума — 15 чалавек. Старшыня УНС, яго намеснікі, іншыя члены Прэзідыума выбіраюцца на першым пасяджэнні УНС са складу яго дэлегатаў.
Старшыня УНС і яго намеснікі ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, іншыя дэлегаты — без адрыву ад працоўнай дзейнасці.
Пасяджэнні УНС праводзяцца не радзей за адзін раз у год. Пасяджэнні Прэзідыума УНС — не радзей за адзін раз у 6 месяцаў.
Рэалізацыя закона надасць новы імпульс дзяржаўнаму развіццю. УНС, сфарміраваны на дэмакратычных пачатках, будзе выконваць стабілізуючую і кансалідуючую функцыі ў грамадстве.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/society/view/chupris-vsebelorusskoe-narodnoe-sobranie-projdet-v-kontse-aprelja-2024-goda-549172-2023/
[3] https://zviazda.by/be/news/20230207/1675788608-lukashenka-padpisau-zakon-ab-usebelaruskim-narodnym-shodze
[4] https://zviazda.by/be/tags/uns
[5] https://zviazda.by/be/tags/volga-chuprys
[6] https://zviazda.by/be/tags/zakanadaustva