Заўтра вечарам на «Беларусь 1» адбудзецца прэм’ера музычнага шоу «Фактар.by 60+». Удзельнікі прадэманструюць свае музычныя таленты і дакажуць, што для поспеху на сцэне патрэбныя не толькі вакальныя дадзеныя, але і шчырасць ды харызма.
Да этапу тэлекастынгаў дайшлі 23 артысты. І цяпер на працягу шасці тыдняў яны будуць дзяліцца з намі сваімі самымі таемнымі гісторыямі з жыцця і дарыць яркія музычныя нумары. У першым выпуску сямёрка ўдзельнікаў пакажа сябе ў эфіры галоўнага тэлеканала краіны, але пасля толькі чацвёра з іх атрымаюць квіток у паўфінал. Адбудзецца тое па рашэнні журы пасля ўсіх конкурсных выступленняў. Гледачы ў галасаванні ўдзел не прымаюць.
Нагадаем, ацэньваць выступленні канкурсантаў будуць Уладзімір Бярэзін, Вікторыя Алешка, Аляксандр Саладуха і Аляксандра Гайдук. А вось падтрымліваць канкурсантаў на сцэне і за кулісамі будуць Алена Спірыдовіч і Павел Лазовік.
Больш актуальнай інфармацыі на сайце медыяхолдынга www.tvr.by, у эфіры «Беларусь 1», на каналах Беларускага радыё і ў тэлеграм-канале Агенцтва тэленавін ATN_NEWS. Глядзіце і падтрымлівайце сваіх фаварытаў!
Алена ДРАПКО
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/faktarby-60
[2] https://zviazda.by/be/tags/premera
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-4