Пінскія пагранічнікі перахапілі ўкраінскі беспілотнік, паведамілі [1] ў Дзяржпагранкамітэце.
Інцыдэнт адбыўся 8 лютага ў Столінскім раёне паблізу дзяржаўнай граніцы. Беларускія пагранічнікі зафіксавалі беспілотнік, які рухаўся з украінскага боку ў тыл беларускай тэрыторыі. Пагранічны нарад з дапамогай радыёэлектроннай стрэльбы спыніў далейшы палёт украінскага квадракоптэра.
Беспілотнік быў абсталяваны ўбудаванай відэакамерай. Змесціва карты памяці пацвярджае, што дрон запушчаны з тэрыторыі Украіны і выкарыстоўваўся для вядзення разведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы граніцы на тэрыторыі Беларусі.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
У ДПК нагадалі, што летась падобныя выпадкі фіксаваліся 2 і 16 лістапада і 1 снежня.
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/150300/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dpk
[3] https://zviazda.by/be/tags/bespilotnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina