Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці па выніках 2022 года павялічылася. Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў на выніковай калегіі ведамства, перадае [2] БелТА.
«Прынятыя ў краіне меры дазволілі не толькі захаваць рынак у збалансаваным стане, забяспечыўшы звыклы для насельніцтва асартымент тавараў, але і пераламаць трэнд падзення долі продажаў тавараў айчыннай вытворчасці, якая па выніках мінулага года вырасла на 1,7 адсоткавага пункта — практычна да 61%, у тым ліку харчовых тавараў на 0,2 адсоткавага пункта (76,8%), нехарчовых — на 2,4 адсоткавага пункта (42,9%)», — сказаў Аляксей Багданаў.
Паводле яго слоў, задача МАРГ — забяспечыць максімальнае насычэнне ўнутранага рынку беларускай прадукцыяй, павялічыць прысутнасць айчынных тавараў у магазінах. «Мы працуем з гандлёвымі сеткамі, гандлёвымі аб’ектамі, каб лепшыя месцы падаваліся менавіта беларускім таварам», — адзначыў міністр.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/belorusy-stali-pokupat-bolshe-otechestvennyh-tovarov-550384-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/marg
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-bagdanau
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandal