У мінулым годзе сярэдні гадавы наяўны даход на душу насельніцтва сярод сельскіх жыхароў у Кітаі ўпершыню перасягнуў адзнаку ў 20 тысяч юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Летась гэты ключавы паказчык павялічыўся да 20.133 юаняў (каля 3 тысяч долараў), паведаміў намеснік кіраўніка Канцылярыі Цэнтральнай кіруючай групы па справах сельскіх раёнаў У Хун’яа на прэс-канферэнцыі, арганізаванай Прэс-канцылярыяй. Даходы ў форме заработнай платы і чысты даход ад вядзення прысядзібнай гаспадаркі склалі адпаведна каля 42 працэнтаў і 34,6 працэнта ад агульных даходаў вяскоўцаў.
У мінулым годзе наяўны даход на душу сельскага насельніцтва Кітая ў раёнах, якія пазбавіліся беднасці, узрос на 7,5 працэнта. Тэмпы росту апынуліся на 1,2 працэнтнага пункта вышэй, чым у сярэднім па краіне, заявіў Лю Хуаньсінь, кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па ўздыме вёскі.
Як вядома, у Кітаі быў абнародаваны «Дакумент нумар 1» на 2023 год, у якім выкладзены дзевяць задач па ўсебаковым прасоўванні сёлета рэалізацыі стратэгіі ўздыму вёскі. У дакуменце былі абазначаны задачы, неабходныя для пашырэння каналаў, якія дазволяць вяскоўцам павялічыць свае даходы і палепшыць дабрабыт.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyoska
[6] https://zviazda.by/be/tags/dahod
[7] https://zviazda.by/be/tags/kitay