У панядзелак вечарам 27 лютага на тэлеканале АНТ стартуе адна з чаканых прэм'ер — паказ чарговага сезона серыяла «Тэст на цяжарнасць-3». Шматсерыйны кінафільм пра жыццё і адносіны Наталлі Бахмецьевай (Святлана Іванова) працягвае знаёміць гледачоў з гісторыяй знакамітага ўрача і яе калег, дзякуючы якім штодня ў свет прыходзяць новыя людзі.
У цэнтры сюжэта новага сезона па-ранейшаму жыццёвыя перыпетыі доктара Бахмецьевай, у якой пачаўся новы, пераломны, перыяд. Пастаянныя канфлікты з галоўным урачом вымушаюць жанчыну пакінуць перынатальны цэнтр і шукаць сабе новае месца працы, дзе яе талент быў бы запатрабаваны ў поўнай меры. Аднак, аказваецца, зрабіць тое вельмі няпроста. А вось у асабістым жыцці за сэрца Наталлі па-ранейшаму змагаюцца дастойныя мужчыны. Каму ў выніку яна аддасць перавагу — пытанне адкрытае...
Акцёрскі склад у новым сезоне папоўніўся: цяпер тут можна ўбачыць Крысціну Арбакайтэ, Яўгена Проніна, але не абыдзецца і без любімых ужо Аляксандра Яцко, Лянкі Грыу, Кірыла Грэбеншчыкова і іншых. Глядач зноў будзе назіраць за тым, як яго любімыя персанажы праяўляюць сябе ў звыклых і зусім новых абставінах. Нязменна ж кожны з герояў змагаецца за жыццё пацыентаў і сваё асабістае шчасце. А як тое адбываецца — зусім хутка ўбачым на канале АНТ.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/ant
[5] https://zviazda.by/be/tags/seryyal
[6] https://zviazda.by/be/tags/telebachanne