У бліжэйшы час разбяромся з падрыхтоўкай вадзіцеляў і захаваннем дысцыпліны на дарогах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне адносна двух сур’ёзных ДТЗ, што здарыліся нядаўна на дарогах Беларусі, перадае [3] БелТА.
«Я ў курсе справы. У бліжэйшы час мы прааналізуем гэту тэму. Мяне гэта насцярожвае, асабліва маршруткі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я даручыў (група працуе, дзяржсакратар займаецца з урадам), каб мне даклалі, што адбываецца на самай справе (з дысцыплінай і паводзінамі вадзіцеляў на дарогах краіны. — Заўвага БелТА)».
Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць захавання парадку на дарогах, і перш за ўсё гэта датычыцца падрыхтоўкі і паводзін вадзіцеляў. «У нас ёсць пытанні ад падрыхтоўкі вадзіцеляў, тэхнічнага стану (транспартных сродкаў. — Заўвага БелТА) да дысцыпліны на дарогах. Мы ў бліжэйшы час прааналізуем гэтыя пытанні», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, цяпер адказныя асобы ўважліва вывучаюць сітуацыю, не робячы дачасных публічных заяў. «Мы пакуль займаемся спакойна, ціха аналізуем сітуацыю для таго, каб разабрацца», — сказаў Прэзідэнт.
Як паведамлялася, у Смалявіцкім раёне адбылося лабавое сутыкненне маршруткі і грузавіка, у выніку якога загінулі 11 чалавек і амаль столькі ж пацярпелі, а ў хуткім часе здарылася ДТЗ з удзелам маршруткі і трактара пад Бабруйскам.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-v-blizhajshee-vremja-razberemsja-s-podgotovkoj-voditelej-i-sobljudeniem-distsipliny-na-552409-2023/
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/darogi
[7] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[8] https://zviazda.by/be/tags/vadzicel
[9] https://zviazda.by/be/tags/dtz