22 сакавіка ў Мінску ў выставачным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14 пачне сваю працу XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Краіна, якая з’яўляецца Ганаровым госцем кніжнага свята — Расійская Федэрацыя.
У праграме расійскіх кнігавыдаўцоў, кнігараспаўсюджвальнікаў вялікае месца зойме знаёмства з пісьменнікамі Масквы, Санкт-Пецярбурга. У Мінск абяцаюць прыехаць празаікі, паэты, публіцысты Сяргей ШАРГУНОЎ, Андрэй АСТВАЦАТУРАЎ, Аляксей ВАРЛАМАЎ, Таццяна ВАСКОЎСКАЯ, Дзмітрый ДАНІЛАЎ, Уладзіслаў АТРОШАНКА, Леанід ЮЗЭФОВІЧ, Яраслава ПУЛІНОВІЧ, Раман СЕНЧЫН і іншыя. З юнымі наведвальнкіамі выстаўкі будуць рады стасавацца дзіцячыя пісьменнікі Расіі — Анастасія СТРОКІНА, Андрэй УСАЧОЎ, Алена БУЛАЙ, а таксама кніжны ілюстратар Даша ДЗІМІТРАВА, якая малюе для кніг выдавецтва «Самокат».
У складзе расійскай дэлегацыі — старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі празаік і публіцыст Мікалай ІВАНОЎ, галоўны рэдактар «Литературной газеты» паэт і празаік Максім ЗАМШАЎ, празаік і публіцыст ураджэнец берасцейскіх Ганцавіч Алесь КАЖАДУБ, які часта выдае свае кнігі і ў Беларусі.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiyskaya-federacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/maksim-zamshau
[5] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-ivanou
[6] https://zviazda.by/be/tags/ales-kazhadub