Падпісаны міжурадавыя пагадненні, якія вызначаюць умовы фарміравання цаны на расійскі газ для Беларусі і нацэнкі ААТ «Белтрансгаз» на перыяд да 2025 года ўключна, паведамілі [3] ў прэс-службе Мінэнерга.
У Маскве адбылася рабочая сустрэча Міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і міністра энергетыкі Расіі Мікалая Шульгінава.
Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, у тым ліку ход рэалізацыі саюзных праграм па фарміраванні аб’яднаных рынкаў электраэнергіі і прыроднага газу.
Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на яе тэрыторыі, ад 25 лістапада 2011 года, а таксама пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз» ад 25 лістапада 2011 года.
Падпісаныя дакументы канчаткова замацоўваюць дамоўленасці кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі, дасягнутыя 19 снежня 2022 года, аб захаванні да 31 снежня 2025 года ўмоў пастаўкі прыроднага газу з Расійскай Федэрацыі ў Беларусь на ўзроўні 2022 года.
Фота: ТГ-канал Мінэнерга
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/energetyka
[3] https://t.me/Minenergo_by
[4] https://zviazda.by/be/tags/minenerga
[5] https://zviazda.by/be/tags/gaz
[6] https://zviazda.by/be/tags/pagadnenne