Як паведамілі ў інфармацыйным бюро Дзяржсавета КНР, у мінулым годзе было выдадзена 798 тысяч патэнтаў на вынаходствы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Колькасць патэнтаў на карысныя мадэлі склала 2,8 мільёна, колькасць патэнтаў на прамысловыя ўзоры — 721 тысячу, было прынята 74 тысяч міжнародных патэнтных заявак у адпаведнасці з дагаворам аб патэнтнай кааперацыі ( РСТ). Да канца 2022 года колькасць дзеючых патэнтаў на вынаходніцтвы ў КНР склала 4,2 мільёна, сярод іх, колькасць дзеючых патэнтаў у Кітаі (за выключэннем Сянгана, Аамэня і Тайваня) дасягнула 3,28 млн.
Як адзначыў намеснік кіраўніка Нацыянальнага ўпраўлення інтэлектуальнай уласнасці КНР Ху Вэньхуэй, Кітай з’яўляецца першай краінай у свеце, якая мае больш чым 3 мільёны дзеючых патэнтаў на вынаходніцтвы, сярод іх колькасць патэнтаў на вынаходніцтвы з высокай каштоўнасцю перавысіла 1,3 мільёна., павялічыўшыся ў гадавым вылічэнні на 24,2 працэнта. Згодна з дакладам «Сусветныя паказчыкі інтэлектуальнай уласнасці», які быў апублікаваны Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (WIPO), Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці дзеючых патэнтаў на вынаходніцтвы.
Па словах Ху Вэньхуэя, да канца 2022 года ў КНР налічвалася 355 тысяч кітайскіх кампаній, якія валодаюць дзеючымі патэнтамі на вынаходніцтвы, што на 57 тысяч больш у параўнанні з 2021 годам. Колькасць дзеючых патэнтаў — 2,324 мільёна, рост — 21 працэнт. Высокатэхналагічныя прадпрыемствы, спецыялізаваныя кампаніі валодаюць 1,512 мільёна дзеючых патэнтаў. Інавацыйная здольнасць кітайскіх прадпрыемстваў увесь час умацоўваецца.
Акрамя гэтага, дадзеныя сведчаць, што тэхналагічныя інавацыі ў лічбавай вобласці становяцца больш актыўнымі. Згодна са статыстыкай у 35 тэхнічных сферах, класіфікаваных Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, да канца 2022 года колькасць патэнтаў у галіне кіравання інфармацыйнымі і камп’ютарнымі тэхналогіямі імкліва расце. Адпаведнае павелічэнне склала 59,6 і 28,8 працэнта. У мінулым годзе колькасць патэнтаў, выдадзеных у асноўных галінах лічбавай эканомікі, склала 325 тысяч, што на 17 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным паказчыкам у 2021-м, патэнтны рэзерв пастаянна папаўняецца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[6] https://zviazda.by/be/tags/kitay