Пачынаючы з серады, акрэдытаваныя за межамі Кітая органы, якія ажыццяўляюць выдачу віз, адновяць выдачу ўсіх катэгорый віз замежным грамадзянам. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Такое рашэнне было прынята ў мэтах далейшага спрашчэння трансгранічных паездак, адзначаецца ў заяве МЗС КНР. Упершыню за тры гады пасля пачатку пандэміі COVID-19 Кітай адкрые свае межы для замежных турыстаў. Адмена гэтай апошняй меры трансгранічнага кантролю, уведзенай для абароны ад каранавіруса, адбылася пасля таго, як у лютым кітайскія ўлады аб’явілі аб перамозе над нядаўняй успышкай каранавіруса.
Тыя вобласці, якія не патрабавалі віз да пандэміі, вернуцца да бязвізавага ўезду, заявілі ў МЗС КНР. Сюды ўвойдуць паўднёвы турыстычны востраў Хайнань і круізныя лайнеры, якія праходзяць праз шанхайскі порт. Таксама будзе адноўлены бязвізавы ўезд у паўднёвы вытворчы цэнтр правінцыі Гуандун для падарожнікаў з Ганконга і Макаа.
Іншаземцы, якія маюць візы, выдадзеныя да 28 сакавіка 2020 года, тэрмін дзеяння якіх яшчэ не скончыўся, таксама змогуць уехаць у Кітай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[7] https://zviazda.by/be/tags/viza-0