Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч 20 сакавіка ўручыў старшыні Мінаблвыканкама Аляксандру Турчыну дырэктыву Генштаба на фарміраванне тэрытарыяльных войскаў Барысаўскага раёна, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
«Губернатару ўручаны пакет на прывядзенне ў баявую гатоўнасць штаба раённай тэрытарыяльнай абароны і батальённа-тэрытарыяльных войскаў, у рамках якіх будуць адпрацаваны пастаўкі мабілізацыйных рэсурсаў, іх зладжванне і ўдзел у камандна-штабным вучэнні. Мерапрыемствы будуць праводзіцца ў Барысаўскім раёне. Таксама ў рамках праверкі будзе праводзіцца апрабацыя прымянення народнага апалчэння. Тэма важная, актуальная, і ёй будзе ўдзелена асаблівая ўвага», — сказаў Віктар Гулевіч.
Аляксандр Турчын адзначыў, што выкананне задачы пачнуць у бліжэйшы час. З запасу на ваенныя зборы плануецца прызваць амаль 200 ваеннаабавязаных.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/proverka-urovnja-podgotovki-teroborony-projdet-v-borisovskom-rajone-556403-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/viktar-gulevich
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-turchyn
[4] https://zviazda.by/be/tags/barysauski-rayon