Кароткачасовыя дажджы і да 13 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 сакавіка, паведамілі [1] БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак, 21 сакавіка, будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове краіны, а раніцай і ўдзень у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман, а па паўночным усходзе на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, а ўдзень — 7-13 градусаў цяпла.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/dozhdi-i-do-13s-ozhidaetsja-v-belarusi-21-marta-556402-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/dazhdzhy