Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктара Лукашэнку, перадае [1] БелТА.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, пра стан спраў у сферы спорту ўнутры Беларусі ён добра інфармаваны. Таму асноўнай тэмай размовы стала сітуацыя з беларускім спортам на міжнароднай арэне, у тым ліку пытанні маючай адбыцца ў 2024 годзе Алімпіяды. У адпаведную дзейнасць актыўна ўключаны як дзяржаўныя органы, так і грамадскія арганізацыі. Прэзідэнта цікавіла, як тут арганізавана работа і ўзаемадзеянне з Нацыянальным алімпійскім камітэтам.
Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўваліся падрыхтоўка і правядзенне ІІ Гульняў краін СНД, якія ў жніўні гэтага года прыме Мінск. Раней Прэзідэнт Беларусі падкрэсліваў, што гэтыя міжнародныя спаборніцтвы стануць вельмі сур’ёзным крытэрыем для ўсёй спартыўнай галіны краіны.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-prinjal-prezidenta-natsionalnogo-olimpijskogo-komiteta-belarusi-556430-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nak-belarusi