Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык сустрэўся ў Ерэване з намеснікам прэм’ер-міністра Арменіі Мгерам Грыгаранам, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўрада.
Віцэ-прэм’еры абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін. У прыватнасці, размова ішла пра ўзаемадзеянне ў машынабудаванні, будаўнічай сферы, лясной гаспадарцы.
Бакі адзначылі высокую дынаміку тавараабароту, выказалі задавальненне, што тэндэнцыя мае двухбаковы характар. Выказана ўзаемная зацікаўленасць прадаўжаць актыўна працаваць, знаходзіць рэзервы і імкнуцца да больш высокіх вынікаў.
Таксама Пётр Пархомчык сустрэўся з міністрам эканомікі Арменіі Ваганам Керабянам. Бакі згадзіліся прымаць неабходныя ўзгодненыя меры для падтрымання высокай дынамікі двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай, кааперацыйнай і іншых сферах. Узаемную цікавасць уяўляе рэалізацыя праектаў прамысловай кааперацыі, удзел беларускіх спецыялістаў у праграме развіцця лясной гаспадаркі Арменіі, пастаўкі ў Арменію пасадачнага матэрыялу, пастаўкі ў Беларусь высакаякаснай плодаагародніннай прадукцыі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/vitse-premjery-obsudili-sotrudnichestvo-belarusi-i-armenii-v-mashinostroenii-i-stroitelstve-556462-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[5] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-parhomchyk