Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч у час візіту ў Ташкент беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука прыняў удзел у сустрэчы з міністрам маладзёжнай палітыкі і спорту Адхамам Ікрамавым і саветнікам Прэзідэнта Узбекістана па пытаннях моладзі, навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту Адылам Абдурахманавым, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на беларускую загранустанову.
Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў галіне спорту, намецілі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння і падпісалі план правядзення ў 2023 годзе сумесных спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыях дзвюх краін.
Сяргей Кавальчук таксама падрабязна праінфармаваў аб падрыхтоўцы Рэспублікі Беларусь да правядзення II Гульняў краін СНД, якія адбудуцца з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах, прэзентаваў спартыўную інфраструктуру і аб’екты, дзе адбудуцца спаборніцтвы. Падкрэслена, што госці змогуць лепш азнаёміцца з гісторыяй, культурай і турыстычным патэнцыялам краіны.
Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы і перагаворы ў Міністэрстве культуры і турызму, Нацыянальным алімпійскім камітэце Узбекістана, наведала шматфункцыянальны спартыўна-забаўляльны комплекс і лядовы палац «Хумо Арэна», Рэспубліканскі цэнтр Алімпійскай і Паралімпійскай спартыўнай падрыхтоўкі, шэраг іншых спартыўных і турыстычных аб’ектаў Ташкента.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belarus-i-uzbekistan-podpisali-plan-sovmestnyh-sportivnyh-meroprijatij-556481-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport