Тэматычнае кінамерапрыемства «Памяць народная не згасае», прымеркаванае да Хатынскай трагедыі, пройдзе ў Магілёве, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Магілёўскі абласны «Кінавідэапракат».
У праграме памятнага мерапрыемства — выступленне дэпутата, аўтара кніг і публікацый, прадстаўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Галіны Бяляевай. Пасля гэтага ўдзельнікі змогуць наведаць кінаэкскурс, прысвечаны гісторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Для гасцей сумесна з Магілёўскай дзіцячай школай мастацтваў № 7 арганізуюць выставу творчых работ навучэнцаў пад назвай «Тых страшных дзён няўмольная памяць». Пасля гэтага адбудзецца паказ беларускага дакументальнага фільма «Хатынь. Засакрэчаная трагедыя».
Тэматычнае мерапрыемства пройдзе 23 сакавіка ў кінатэатры «Космас». Пачатак у 13.30.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/kinoekskurs-v-istoriju-belarusi-v-gody-vov-organizujut-v-mogileve-23-marta-556536-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/vav
[4] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kino
[6] https://zviazda.by/be/tags/hatyn