У Гомельскім аблвыканкаме адбыўся чарговы кадравы дзень з удзелам губернатара Івана Крупко. Як паведамляе [1] тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна», на пасаду намесніка старшыні Рэчыцкага райвыканкама ўзгоднены Дзмітрый Белавусаў.
Таксама ўзгоднена кандыдатура новага начальніка аддзела па ахове працы ўпраўлення механізацыі, будаўніцтва і аховы працы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. На гэтай пасадзе будзе працаваць Вікторыя Кабзар.
Прэв’ю: gp.by
Спасылкі
[1] https://t.me/gomel_region_gov/9719
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivan-krupko
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-pryznachenni