У Бабруйску ў братоў-наркакур’ераў праваахоўнікі канфіскавалі больш за 3,7 кг псіхатропаў. Пра гэта БелТА паведаміў [1] намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Курпачэнка.
Супрацоўнікі наркакантролю УУС Магілёўскага аблвыканкама і Бабруйскага гарвыканкама затрымалі родных братоў 33 і 39 гадоў. Устаноўлена, што са снежня мінулага года яны дзейнічалі ў складзе арганізаванай злачыннай групы і працавалі на інтэрнэт-наркашоп. Нелегальны тавар атрымлівалі аптовымі партыямі, затым у здымнай кватэры фасавалі на больш дробныя і раскладвалі па схованках у розных гарадах вобласці.
Па месцы жыхарства фігурантаў канфіскавана больш за 3,7 кг розных відаў асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/bolee-37-kg-psihotropov-izjjali-u-bratjev-narkokurjerov-v-bobrujske-556559-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki