У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні ў 2022/2023 навучальным годзе ў войсках сувязі ў перыяд з 20 па 24 сакавіка пад кіраўніцтвам начальніка сувязі Узброеных Сіл — начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўніка Вадзіма Раманіва праводзяцца кантрольныя заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы. Аб гэтым паведамілі [1] ў Міністэрстве абароны.
Плануецца практычнае выкананне мерапрыемстваў па нарошчванні і функцыянаванні сістэмы сувязі Узброеных Сіл у рамках планамернай падрыхтоўкі войскаў сувязі да сумеснага аператыўнага вучэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза — 2023».
Таксама на занятках прадоўжыцца апрабацыя новых форм і спосабаў арганізацыі сувязі і баявога прымянення вузлоў сувязі пунктаў кіравання з улікам вопыту сучасных узброеных канфліктаў.
З пачаткам заняткаў асноўныя сілы і сродкі воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі своечасова рушылі ў раёны выканання задач.
Спасылкі
[1] https://www.mil.by/ru/news/158552/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchenni