Спіс «чырвонакніжнікаў» Беларусі папоўніўся. У пералік рэдкіх відаў дзікіх жывёл, перад якімі стаіць пагроза знікнення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, занесены конь Пржавальскага, паведамляе [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У гэтым спісе ён размясціўся разам з астатнімі ахоўваемымі парнакапытнымі, у тым ліку і еўрапейскім зубрам.
Пад дзяржаховай на дадзены момант знаходзіцца 303 віды раслін і 203 — жывёл. Замах на любы з іх, а менавіта збор узораў флоры і паляванне на жыўнасць прыродных масіваў, катэгарычна забаронена і цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць з выплатай штрафу. Для фізічных асоб санкцыі ўстаноўленыя сумай 20-30, а для юрыдычных асоб — 35-500 базавых адзінак.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/loshad-przhevalskogo-vnesli-v-krasnuyu-knigu-belarusi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-kniga
[3] https://zviazda.by/be/tags/kon-przhavalskaga
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunaya-ahova