Найбуйнейшы ў Тыбецкім аўтаномным раёне (ТАР ) праект па выпрацоўцы фотаэлектрычнай энергіі магутнасцю 120 тыс. квт знаходзіцца ў раёне Сэні горада Нагчу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Аб’ект быў падлучаны да сеткі і пачаў выпрацоўваць электраэнергію, паведамілі ў кампаніі China Huadian Corporation Ltd., адным з вядучых дзяржаўных электраэнергетычных прадпрыемстваў краіны. Ён накіраваны на забеспячэнне мясцовых жыхароў экалагічна чыстай энергіяй і садзейнічанне рэгіянальнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю.
Праект з інвестыцыямі ў памеры 890 мільёнаў юаняў (каля 128 млн. долараў) здольны штогод генераваць у сярэднім 247 млн. кілават-гадзін электраэнергіі, што дазволіць зэканоміць 76,3 тысяч умоўнага паліва ў вугальным эквіваленце і скараціць выкіды вуглякіслага газу прыкладна на 216 тысяч тон у год, заявілі ў кампаніі.
У апошнія гады Тыбецкі аўтаномны раён паскарае развіццё новых крыніц энергіі, у тым ліку фотаэлектрычнай энергетыкі. У чэрвені мінулага года ў рэгіёне быў апублікаваны план па забеспячэнні электразабеспячэння на перыяд 14-й пяцігодкі (да 2025-га), дзякуючы чаму ўсё больш новых праектаў у галіне фотаэлектрычнай энергетыкі ў ТАР будуць паслядоўна ўведзены ў эксплуатацыю.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/tags/tybet
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotaelektrychnaya-energetyka
[6] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[7] https://zviazda.by/be/tags/tar