Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель падчас урачыстага сходу, прысвечанага Дню работнікаў бытавога абслугоўвання і ЖКГ, распавёў, якія новаўвядзенні заканадаўства ў сферы ЖКГ чакаюць беларусаў сёлета, паведамляе [2] БелТА.
Сур’ёзныя змены заканадаўства ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі адбыліся ў канцы мінулага года. Быў прыняты закон «Аб закупках у жыллёва-камунальнай гаспадарцы», які дазваляе прызначаць падрадчыкаў па цэлым пераліку работ без правядзення працэдур закупак. «Гэта паскорыць працэс прыняцця рашэння па выкананні вялізнага пераліку работ, звязаных з аказаннем жыллёва-камунальных паслуг. Думаю, ужо ў гэтым годзе гэты закон будзе паказваць вынікі», — распавёў Андрэй Хмель.
Цяпер у Міністэрстве разглядаюцца пытанні, якія тычацца паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення, таму што з гэтым ёсць цяжкасці, адзначыў міністр. «Па праграме „Чыстая вада“ мы хочам развіваць больш сетак, каб арганізацыі, якія аказваюць паслугі водазабеспячэння, увайшлі ў садовыя таварыствы. Гэта неабходна для таго, каб якасць паслуг было на належным узроўні і каб яны развівалі свае вадаправодныя сеткі», — дадаў ён.
Разглядаецца пытанне ў частцы дзейнасці таварыстваў уласнікаў. «Многія людзі звяртаюцца з гэтымі пытаннямі, таму ў гэтым кірунку таксама прапрацоўваецца законапраект. У дэталях пра гго будзем казаць крыху пазней, але цэлы шэраг важных напрамкаў для насельніцтва краіны прапрацоўваецца. Безумоўна, адна з задач як Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, так і ўрада — стварэнне нарматыўных дакументаў, на падставе якіх жыццё людзей становіцца камфортней і лепш», — сказаў на заканчэнне кіраўнік МЖКГ.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/kakie-novshestva-zakonodatelstva-v-sfere-zhkh-zhdut-belorusov-v-etom-godu-556950-2023/
[3] https://zviazda.by/be/tags/andrey-hmel
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhkg
[5] https://zviazda.by/be/tags/vodazabespyachenne