Міністэрства культуры правядзе рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў аб героях партызанскага і падпольнага руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе [1] БелТА.
Конкурс будзе праходзіць з 1 красавіка па 8 снежня. У ім могуць паўдзельнічаць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прафесійна займаюцца літаратурнай і тэатральнай творчасцю і творчай работай якіх створана п’еса.
Работы, якія аўтары і аўтарскія калектывы будуць падаваць на конкурс, павінны быць арыгінальнымі творамі драматургіі на беларускай або рускай мовах, раней не мець сцэнічнай рэалізацыі. Яны павінны падыходзіць для пастаноўкі ў тэатрах драмы.
П’есы будуць ацэньвацца па такіх крытэрыях, як высокі мастацкі ўзровень, наяўнасць арыгінальных творчых ідэй, якія садзейнічаюць развіццю і папулярызацыі нацыянальнай тэатральнай творчасці.
Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікам неабходна прадставіць матэрыялы з 1 красавіка па 1 лістапада на электронны адрас rtbd@kultura.by.
Конкурс праводзіцца для захавання гістарычнай памяці аб партызанскім і падпольным рухах у Беларусі, уклад удзельнікаў якіх у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне прызнаны ва ўсім свеце, абагачэння рэпертуару рэспубліканскіх і мясцовых тэатраў спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п’есах сучасных аўтараў, а таксама патрыятычнага выхавання грамадзян.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/konkurs-pjes-dlja-teatrov-o-gerojah-partizanskogo-i-podpolnogo-dvizhenija-v-gody-vojny-projdet-v-557236-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesy-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/padpolny-ruh