Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) пачалі выступ у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2025 года, паведамляе [1] БелТА.
Першымі сапернікамі беларускай маладзёжкі ў кваліфікацыі сталі аднагодкі з Андоры, сустрэча каманд адбылася ў армянскім Армавіры. Большую частку гульні нашы футбалісты валодалі ініцыятывай, але звярнуць перавагу ў забітыя мячы так і не змаглі. У выніку нічыя 0:0, беларусы зарабляюць першае ачко ў адборы. Наступны матч падапечныя Сяргея Ясінскага правядуць 28 сакавіка: наша каманда ў Афінах згуляе супраць зборнай Грэцыі. Таксама ў нашай кваліфікацыйнай групе G выступяць футбалісты Партугаліі, Харватыі і Фарэрскіх астравоў.
Адборачныя матчы маладзёжнага Еўра-2025 завершацца ў кастрычніку наступнага года. У фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы для футбалістаў не старэйшых за 21 год наўпрост трапяць пераможцы дзевяці груп і тры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Тры апошнія пуцёўкі на кантынентальны форум у Славакію разыграюць астатнія 6 уладальнікаў другіх месцаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/molodezhnaja-sbornaja-belarusi-po-futbolu-sygrala-vnichjju-s-andorroj-na-starte-otbora-na-che-557298-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/eura-2025
[5] https://zviazda.by/be/tags/zbornaya-belarusi