У Беларусі 26 сакавіка чакаюцца моцныя дажджы і парывісты вецер, паведамляе [1] БелТА.
Ноччу ў нядзелю вялікія ападкі прагназуюць месцамі па паўднёвым усходзе краіны, менш моцныя дажджы таксама чакаюцца на большай частцы тэрыторыі. Будзе воблачна з праясненнямі. Днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі верагодныя навальніцы. Ноччу і раніцай — слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, удзень парывісты.
Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць ад 3 да 9 градусаў цяпла, удзень тэмпература паветра прагрэецца да 8-14 градусаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/silnye-dozhdi-i-poryvistyj-veter-ozhidajutsja-v-belarusi-26-marta-557373-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/dozhdzh