Участак у Белавежскай пушчы прададзены на аўкцыёне за рэкордную цану. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале #1регион, паведамляе [1] БелТА.
Гаворка аб зямельным участку плошчай 0,1902 га, размешчаным у вёсцы Абрамава Камянецкага раёна. Ён апынуўся самым запатрабаваным на аўкцыёне па продажы такіх участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян, па гэтым лоце было пададзена дзевяць заявак. Таргі правялі ў Камянцы 21 сакавіка.
Вядома, што пачатковая цана ўчастка складала Br874, 92, а цана рэалізацыі перавысіла яе ў 45 з лішнім разоў і склала Br40 тыс. Тэрыторыя прызначаецца для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/uchastok-v-belovezhskoj-pusche-ushel-s-molotka-za-rekordnuju-tsenu-557399-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belavezhskaya-pushcha
[3] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon
[4] https://zviazda.by/be/tags/abramava