У Пружанах жанчына апынулася паміж двума швелерамі пандуса, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на МНС.
Інцыдэнт адбыўся днём 25 сакавіка ў пад’ездзе на першым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Пружанах. У МНС паступіла паведамленне, што паміж швелерамі пандуса для перамяшчэння інвалідаў на вазках апынулася жанчына і ёй патрабуецца дапамога.
Работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Пружанскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, аператыўна прыбыўшы на месца, высветлілі, што ў жанчыны прыціснута плячо.
Ратавальнікі, выкарыстоўваючы бензарэз, абрэзалі балтавае мацаванне металічнага швелера. Пенсіянерка 1955 года нараджэння брыгадай хуткай меддапамогі дастаўлены ў бальніцу і шпіталізавана.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-pruzhanah-zhenschina-okazalas-mezhdu-dvumja-shvellerami-pandusa-pomosch-okazali-spasateli-557450-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pruzhany
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne