Месцамі моцныя дажджы і вецер да 15-18 м/с чакаюцца 27 сакавіка ў Беларусі, паведамілі [1] БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У найбліжэйшыя суткі ў краіне будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём, пераважна па паўднёва-заходняй палове, таксама чакаюцца дажджы, да вечара — з мокрым снегам. Месцамі па Брэсцкай вобласці моцныя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман.
Вецер ноччу будзе паўднёва-заходні, днём — пераменных напрамкаў умераны. Удакладняецца, што ўдзень на захадзе чакаецца парывісты, месцамі моцны парывісты вецер, прычым магчымае ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень — ад плюс 6 на паўночным захадзе да плюс 13 градусаў на паўднёвым усходзе.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/mestami-silnye-dozhdi-i-veter-do-15-18-ms-prognozirujut-v-belarusi-27-marta-557459-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/pragnoz-nadvorya