Восем чалавек за суткі шпіталізаваныя ў розных раёнах Беларусі з-за атручвання чадным газам. Ва ўсіх выпадках прычынай стала заўчаснае закрыццё засаўкі дымаходу печы ў жылым доме. Такая інфармацыя размешчаная на сайце МНС, паведамляе [1] БелТА.
Першы за мінулыя суткі выпадак адбыўся ў вёсцы Кляпава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Паведамленне аб шпіталізацыі трох чалавек паступіла ратавальнікам 25 сакавіка ў 6.20. Пацярпелі дзве жанчыны і мужчына.
Яшчэ адзін выпадак у Магілёўскай вобласці адбыўся ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна. Увечары 25 сакавіка ратавальнікаў праінфармавалі аб шпіталізацыі жанчыны і мужчыны.
Прыкладна ў той жа час аналагічнае паведамленне паступіла ратавальнікам і ў Гомельскай вобласці. Чадным газам атруціліся два пенсіянеры — мужчына і жанчына — з гарадскога пасёлка Лельчыцы.
Падобны выпадак адбыўся і ў вёсцы Заполле Крупскага раёна Мінскай вобласці. З атручваннем чадным газам шпіталізаваная жанчына.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/vosem-chelovek-v-raznyh-rajonah-gospitalizirovany-s-otravleniem-gazom-iz-za-nepravilnoj-ekspluatatsii-557458-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni