У Мінску на вуліцы Казінца кіроўца аўтамабіля Volkswagen збіў падлетка, паведамляе [1] УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
ДТЗ адбылося сёння каля 14.30 паблізу прыпыначнага пункта «Ручай». Кіроўца наехаў на 15-гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.
Падлетак атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана ў медустанову для абследавання.
У ДАІ нагадалі кіроўцам аб неабходнасці пры пад’ездзе да пешаходнага пераходу зніжаць хуткасць і быць гатовым спыніць транспартны сродак, падаўшы пешаходам перавагу ў руху. Падкрэсліваецца, што праезд на забараняльны сігнал святлафора — найгрубейшае парушэнне ПДР. А пешаходам рэкамендуецца быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі пры пераходзе праезнай часткі.
Фота: УДАІ ГУУС Менгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/24672
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/pdr