Жыхар Бабруйска абвінавачваецца ў рэабілітацыі нацызму, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
У матэрыялах крымінальнай справы гаворыцца, што з пачатку кастрычніка 2020 года па лістапад 2022-га мужчына са свайго мабільнага тэлефона не раз публікаваў у інтэрнэце ў вольным доступе фатаграфіі і відэаролікі, якія змяшчаюць у сабе рэабілітацыю нацызму. Таксама там прысутнічала нацысцкая сімволіка і розная атрыбутыка, якая адлюстроўвае ідэі расавай перавагі, папулярызуе нацысцкія і неанацысцкія ідэі. Крымінальная справа знаходзіцца ў рабоце УСК па Магілёўскай вобласці.
Цяпер 33-гадовы мужчына знаходзіцца пад вартай. Такую меру стрымання санкцыянаваў намеснік пракурора Магілёўскай вобласці. «Пракурор санкцыянаваў абранне ў дачыненні да бабруйчаніна названай меры стрымання зыходзячы з абставінаў супрацьпраўнага дзеяння і асобасных характарыстык абвінавачанага», — адзначылі ў пракуратуры.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/zhitelja-bobrujska-obvinjajut-v-reabilitatsii-natsizma-557680-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/babruysk
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyzm