Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве. Дакумент падпісаны па выніках праведзенага 27 сакавіка ў Маскве з удзелам прэм’ер-міністраў дзвюх краін Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.
Саюзны Саўмін прыняў пастановы, якія датычацца ходу выканання асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм, развіцця пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы і некаторых іншых пытанняў.
Прыняты таксама рэзалюцыі саюзнага Саўміна «Аб распрацоўцы стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы», «Аб праграмах Саюзнай дзяржавы ў галіне космасу (аб стварэнні спадарожніка (спадарожнікавай групоўкі) і правядзенні сумесных даследаванняў па дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі)», «Аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў галіне развіцця мікраэлектронных тэхналогій, праектавання і вытворчасці электроннай кампанентнай базы і электроннага машынабудавання», «Аб Міждзяржаўным цэнтры для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі, а таксама для рэалізацыі аналітычных функцый і маніторынгу правядзення мытных аперацый Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-i-rossija-podpisali-soglashenie-o-nauchno-tehnicheskom-i-innovatsionnom-sotrudnichestve-557698-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-mishuscin
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[5] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva
[6] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava