28 сакавіка на працягу дня паўсюдна па Беларусі прагназуюцца ападкі — снег, мокры снег, дождж, паведаміў [1] БелТА дзяжурны сіноптык у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ападкі ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях чакаюцца месцамі, па астатніх — на большай частцы. «Па захадзе і цэнтральных раёнах будзе ісці снег, мокры снег, па ўсходзе — з дажджом. Вецер парывісты — да 15-20 м/с», — удакладніў дзяжурны сіноптык.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, мінулай ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны прайшлі ападкі: дажджы — па ўсходзе рэспублікі, у цэнтральных і заходніх раёнах — у выглядзе снегу. «Па цэнтральных і паўднёвых раёнах месцамі адзначаліся моцныя ападкі. Максімальная колькасць у Мар’інай Горцы — 18 мм і Слуцку — 17 мм», — распавёў дзяжурны сіноптык.
Тэмпературны фон быў ад мінус 3 градусаў па поўначы-захадзе да плюс 8 градусаў па ўсходзе Гомельскай вобласці. У сталіцы слупок тэрмометра трымаўся на адзнацы ў мінус адзін градус.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zima-vozvraschaetsja-sneg-v-belarusi-budet-idti-v-techenie-dnja-28-marta-557750-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sneg
[3] https://zviazda.by/be/tags/apadki
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadvore