З-за ўскладнення ўмоў надвор’я ў Мінску ўвялі план «Надвор’е», паведамілі [2] ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Супрацоўнікі ДАІ кругласутачна кантралююць стан праезнай часткі. Экіпажы ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам руху, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. «Пры ўзнікненні пазаштатнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 102», — нагадалі дзяржаўтаінспектары.
Вартавыя дарог рэкамендуюць кіроўцам трымаць дыстанцыю, выбіраць бяспечную хуткасць. Не варта без патрэбы перастройвацца або ісці на абгон. Тармазіць трэба плаўна і загадзя, таму што рэзкі рух руля можа імгненна развярнуць машыну папярок дарогі. «Абавязкова прышпільвацца рамянём бяспекі», — нагадалі ва УДАІ.
Асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі варта быць пешаходам. Настойлівая парада ад ДАІ — глядзець па баках, не рабіць рэзкіх рухаў, быць прадказальнымі. Ва ўмовах недастатковай бачнасці важна быць прыкметнымі на дарозе, і ў гэтым дапамогуць святлоадбівальныя элементы на вопратцы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://t.me/gaiminsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[5] https://zviazda.by/be/tags/dai