Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Міту з 90-годдзем, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша жыццё — прыклад нястомнага служэння мастацтву. Вы рэалізавалі мноства яркіх, запамінальных кінематаграфічных работ, якія сталі ўзорам найвышэйшага прафесіяналізму, — гаворыцца ў віншаванні. — Сёння вы выконваеце высакародную місію — шчодра дзяліцеся мудрасцю і неацэнным вопытам з таленавітай моладдзю, з’яўляючыся прыкладам для пераймання і адданасці выбранаму шляху».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі творчасць народнага артыста Расіі выклікае глыбокую павагу і любоў удзячнага гледача.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Міту добрага здароўя, даўгалецця і дабрабыту.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-mita