У чацвер, 30 сакавіка, з 8.00 да 22.00 у Мінску для аператыўнага аднаўлення пашкоджанага ўчастка цепламагістралі частка жылых дамоў, адміністрацыйных будынкаў і адукацыйных устаноў застанецца без гарачай вады і ацяплення, паведамілі [1] ў «Мінскэнерга».
Пашкоджанне цеплавой магістралі № 52, якая пралягае ўздоўж пр. Газеты «Звязда», было выяўлена персаналам раёна цеплавых сетак № 7 філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга». На месцы вядуцца раскопкі.
На прадпрыемстве адзначылі, што вымушанае адключэнне гарачай вады і ацяплення ў спажыўцоў ГП «Мінсккамунцепласеткі» і філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Маскоўскага раёна адбудзецца 30 сакавіка з 8.00 да 22.00. У іх лік увайшлі 94 жылыя дамы ў квартале пр. Любімава і Газеты «Звязда», а таксама вул. Бялецкага і Рафіева, 11 дашкольных устаноў адукацыі, дзіцячы дом, 7 школ і 26 адміністрацыйных будынкаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minskenergo/1426
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/rup-minskenerga
[4] https://zviazda.by/be/tags/adklyuchenne-vady