Жыхар Барысаўскага раёна зрываў дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь, ён узяты пад варту, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на СК.
Паводле звестак следства, уначы 20 сакавіка 20-гадовы хлопец сарваў чатыры дзяржаўныя сцягі ў аграгарадку Лошніца. Ён пашкодзіў палотнішча сцягоў і разламаў дрэўка. Следчым малады чалавек распавёў, што напярэдадні пасварыўся з бацькамі і сваю злосць вырашыў спагнаць на дзяржсімвалах.
Парушальніка затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Пры вывучэнні яго асобы ўстаноўлена, што ён грамадзянін замежнай дзяржавы, які мае від на жыхарства Рэспублікі Беларусь. Прыехаў у нашу краіну каля 10 гадоў таму, атрымаў бясплатную адукацыю і па размеркаванні працуе на адным з прадпрыемстваў Мінскай вобласці.
Зламыснік распавёў, што здымаў усе свае процізаконныя дзеянні на мабільны тэлефон і фота выкладваў на старонку ў сацыяльнай сетцы. Усё гэта далучана да матэрыялаў крымінальнай справы.
Следчым з прыцягненнем спецыяліста УГКСЭ па Мінскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя абвінавачаны і сведкі. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта кваліфікаваў дзеянні маладога чалавека па арт. 370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) КК. З санкцыі пракурора да яго прыменена мера стрымання ў выгляд заключэння пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/zhitel-borisovskogo-rajona-zakljuchen-pod-strazhu-za-nadrugatelstvo-nad-gossimvolami-558146-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhsimvaly