Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама 30 сакавіка з 10.00 да 12.00 праводзіць электронны кірмаш вакансій для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Ён пройдзе на сайце, паведамляе [1] «Мінск-Навіны».
Жадаючыя змогуць у рэжыме рэальнага часу азнаёміцца з прапанаванымі вакансіямі, умовамі працы, а таксама задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і запрашэнне на сумоўе.
Будзе прапанавана каля 80 свабодных працоўных месцаў. Іх прадставяць УП «Светапрыбор» ГА «БелТІЗ», ДУ «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей інвалідаў», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», ТАА «Радужніца», РУП «Белсаюздрук», ДУ «Псіханеўралагічны інтэрнат для састарэлых і інвалідаў № 2 г. Мінска» і інш.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/elektronnaya-yarmarka-vakansij-dlya-lyudej-s-ogranichennymi-vozmozhnostyami-projdet-30-marta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyudzi-z-abmezhavanymi-magchymascyami