Паводле прагнозу, сёлета ўзважаныя тэмпы росту рэальнага ВУП Азіі складуць 4,5 працэнта ў параўнанні з 4,2 працэнта ў мінулым годзе. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе «Эканамічныя перспектывы і інтэграцыйныя працэсы ў Азіі», апублікаваным Бааоскім азіяцкім форумам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
З’яўляючыся асноўнымі рухавікамі сусветнай эканомікі, азіяцкія эканомікі паскараюць тэмпы агульнага аднаўлення ў 2023 годзе, што робіць іх аднымі з вядучых гульцоў на фоне глабальнага эканамічнага спаду. Спасылаючыся на дадзеныя Міжнароднага валютнага фонду, БАФ падкрэсліў, што сёлета Кітай і Індыя забяспечаць палову сусветнага эканамічнага росту.
Нягледзячы на пагаршэнне сітуацыі на глабальным рынку працы, сітуацыя з занятасцю ў Азіі, асабліва ва Усходняй Азіі, можа аказацца лепшай, чым чакалася, адзначаецца ў дакладзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[6] https://zviazda.by/be/tags/indyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/aziyacki-forum
[8] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika