У Магілёве актывізавалі работы па ўборцы тэрыторый і навядзенні парадку ў горадзе пасля зімы, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Магілёўскі гарвыканкам.
Гарадскі суботнік плануюць правесці 8 красавіка.
Парадак будуць наводзіць як на цэнтральных вуліцах горада, так і ў дваровых тэрыторыях. А таксама ў прамысловых зонах, скверах, парках і зонах адпачынку. Паралельна з гэтым у Магілёве пачнуцца работы па азеляненні абласнога цэнтра.
Як адзначылі ў гарвыканкаме, паўдзельнічаць у навядзенні парадку можа любы жадаючы жыхар горада. Для гэтага неабходна звярнуцца ў ЖЭУ па месцы жыхарства — тут выдадуць неабходны для работ інвентар.
Месячнік па добраўпарадкаванні прадоўжыцца ў абласным цэнтры да 27 красавіка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/uborka-territorij-i-navedenie-porjadka-v-mogileve-prohodit-mesjachnik-po-blagoustrojstvu-558418-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne