Дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, прадстаўнікоў у мясцовыя саветы дэпутатаў і ў парламент выбіраць будзе беларускі народ, а не міфічныя назіральнікі ад АБСЕ. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае [3] БелТА.
«Большасцю на рэферэндуме — 2022 мы прагаласавалі за гістарычную справядлівасць. Найстаражытная беларуская традыцыя народаўладдзя, якая ў сучаснай гісторыі дзяржавы рэалізуецца як Усебеларускі народны сход, здабыла канстытуцыйны статус, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Толькі народ мае права вырашаць свой лёс. Пад такім лозунгам мы правялі 27 гадоў таму першы ў гісторыі суверэннай Беларусі сход, і тады ён выратаваў краіну. У нашым сходзе гучыць голас усіх-ад сельскіх працаўнікоў да навукоўцаў. У ім прадстаўлены ўсе сферы, усе слаі грамадства і палітычныя погляды».
«Больш скажу: і дэлегатаў УНС, і прадстаўнікоў у мясцовыя саветы і парламент выбіраць будзе беларускі народ і толькі ён, а не нейкія міфічныя назіральнікі ад АБСЕ», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-vybirat-delegatov-vns-i-deputatov-budet-belorusskij-narod-a-ne-mificheskie-nabljudateli-ot-558462-2023/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-belaruskamu-narodu-i-nacyyanalnamu-shodu
[6] https://zviazda.by/be/tags/uns
[7] https://zviazda.by/be/tags/vybary