У сувязі з абвінавачваннямі ў фінансавых махінацыях, былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павінен з’явіцца ў суд у Нью-Ёрку 4 красавіка. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на тэлеканал CNN.
Паведамляецца, што Трамп мае намер прыбыць у Нью-Ёрк 3 красавіка. Падчас яўкі ў суд яго будуць суправаджаць супрацоўнікі Сакрэтнай службы. Пасяджэнне прызначана на 14: 15 па мясцовым часе.
30 сакавіка вялікае журы прысяжных у Нью-Ёрку прагаласавала за прад’яўленне абвінавачванняў Трампу па справе аб падробцы фінансавых дакументаў кампаніі Trump Organization. Як паведамляе CNN, былому прэзідэнту прад’яўлена больш за 30 абвінавачванняў, звязаных з бізнес-махлярствам.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/sud