У Мінску на праезнай частцы праспекта Незалежнасці адбылося загаранне аўтобуса МАЗ-251, паведаміла [1] афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.
Паведамленне пра здарэнне паступіла ратавальнікам у 7.20. Праз 10 хвілін пажар быў ліквідаваны.
«У аўтобусе было 6 чалавек, якія самастойна пакінулі салон. Ніхто не пацярпеў», — дапоўніла Вольга Мельчанка.
Спасылкі
[1] https://twitter.com/112MINSK?ref_src=twsrc%5Egoogle%7Ctwcamp%5Eserp%7Ctwgr%5Eauthor
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/autobus