У Мінску кіроўца легкавіка не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, паведамілі [1] ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Як паведамілі ў ведамстве, інцыдэнт адбыўся раніцай 31 сакавіка. 19-гадовы малады чалавек за рулём каршэрынгавай легкавушкі Volkswagen ехаў па вул. Герояў 120 дывізіі. Непадалёк ад будынка № 17 ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў легкавік Chery, пасля чаго сутыкнуўся з аўтамабілем Mercedes.
Меддапамогу ўдзельнікам дарожна-транспартнага здарэння не спатрэбілася, ніхто не быў траўмаваны.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai