Аб ходзе рэканструкцыі парку ім. М. Паўлава ў эфіры праграмы «гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» распавяла кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, паведамляе [1] «Мінск-Навіны».
Мінгарвыканкам сумесна з агенцтвам «Мінск-Навіны» рэалізуе праект «Задайце пытанне сталічным уладам». Гараджане могуць дасылаць прапановы і пытанні па профільнай дзейнасці таго ці іншага спікера. Адказы прагучаць у эфіры «Радыё-Мінск».
Адно з пытанняў тычылася тэмы рэканструкцыі парку ім. М. Паўлава. Зялёны масіў размешчаны ў раёне пр. Дзяржынскага на стыку Малінаўкі і Паўднёвага Захаду.
— Парк ім. М. Паўлава — гэта папулярнае месца адпачынку жыхароў Маскоўскага раёна, — адзначыла Калядка. — Зараз завершаны першыя дзве чаргі рэканструкцыі. Дзякуючы гэтаму змянілася цэнтральная частка парку. Практычна гатовая праектная дакументацыя на трэцюю чаргу. Неўзабаве яе накіруюць на экспертызу.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/rekonstrukcziya-parka-im-m-pavlova-budet-prodolzhena/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/parak
[4] https://zviazda.by/be/tags/rekanstrukcyya