Фестываль музыкі «Мінская вясна» у 38-ы раз стартуе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 1 красавіка і працягнецца па 24 красавіка, паведамляе [1] БелТА.
«Мінская вясна» адкрыецца канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра ў дзень нараджэння Сяргея Рахманінава. Сёлета музычны свет адзначае 150-годдзе з дня нараджэння найвялікшага музыканта. Традыцыйна не абыдзецца без прэм’ер. У Беларусі 7 красавіка ўпершыню прагучыць музыка вядомага расійскага і таджыкскага кампазітара народнага артыста Рэспублікі Таджыкістан Талібхона Шахідзі», — распавялі ў Міністэрстве культуры.
Цяперашняя «Мінская вясна» адзначана важнай падзеяй — спаўняецца 60 гадоў, як у Белдзяржфілармоніі з’явіўся канцэртны арган. У вялікай зале ў рамках цыкла «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва» адбудзецца сольны канцэрт заслужанага артыста Расіі Аляксандра Фісейскага.
Фінальным акордам «Мінскай вясны» стане канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра 24 красавіка, які адзначае сваё 55-годдзе ў гэтым сезоне.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/festival-minskaja-vesna-v-38-j-raz-startuet-v-belgosfilarmonii-558718-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhfilarmoniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-vyasna-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzyka