У беларускай хакейнай экстралізе працягваецца паўфінальная стадыя розыгрышу Кубка Прэзідэнта, паведамляе [1] БелТА.
Сёння ў Жлобіне адбыўся чацвёрты паядынак у серыі паміж мясцовым «Металургам» і салігорскім «Шахцёрам». Пасля трох сустрэч лідарства ў супрацьстаянні захапілі дзеючыя чэмпіёны краіны (2: 1). У асноўны час суботняга матчу хакеісты кожнай з каманд паразілі чужыя вароты па адным разе: на 25-й хвіліне сустрэчы Сяргей Кузняцоў вывеў жлобінчан наперад, «гарнякі» адыграліся на старце трэцяга перыяду намаганнямі Арцёма Дзямкова. Зыход сустрэчы вырашыўся ў авертайме, дзе перамогу «Металургу» з лікам 2:1 прынёс Віталь Пінчук. Такім чынам, «Сталёвыя ваўкі» умацавалі перавагу ў серыі і цяпер знаходзяцца ўсяго ў адной перамозе ад выхаду ў другі фінал падрад. Пяты паядынак паміж клубам са Жлобіна і «Шахцёрам» пройдзе ў панядзелак у Салігорску.
2 красавіка ў 13.00 на лёдзе сталічнай «Чыжоўка-Арэны» стартуе чацвёрты матч у іншай паўфінальнай пары Кубка Прэзідэнта, дзе гуляюць «Юнацтва» і гродзенскі «Нёман». У выпадку поспеху заўтра мінчане, якія вядуць у серыі з лікам 3: 0, аформяць выхад у фінал экстралігі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/metallurg-oderzhal-tretjju-pobedu-nad-shahterom-v-polufinale-kubka-prezidenta-558739-2023/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[3] https://zviazda.by/be/tags/kubak-prezidenta
[4] https://zviazda.by/be/tags/shahcyor-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/metalurg-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus