У рамках рабочага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Расійскую Федэрацыю адбылася сустрэча кіраўніка дзяржавы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Патрыяршым і Сінадальным духоўна-адміністрацыйным цэнтры Рускай праваслаўнай царквы (Краснадарскі край) бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое будзе шырока адзначацца ў Беларусі, Расіі і Украіне. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі была падрыхтоўка да ўрачыстасцяў, якія адбудуцца ў канцы ліпеня ў Мінску.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezident